Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыю для перапісваньня папер, пакуль ён паступова вывучаў таемнасьці «дзелавога» складу. Стары кручкатворца, што праслужыў 30 год, быў тут куды мацнейшы, чым дактары ўсіх навук. Створаны гандлёвым капіталам і прыгонным правам для іх патрэбы, сваім кручкатворным сакрэтам чыноўнік паванаў над імі: слуга рабіўся дужэйшым за сваіх паноў. Купец скардзіўся на засільле чыноўніка, памешчык віхляў перад імі або скрытаў зубамі ад бясьсільнага шаленства. «Чыноўнік-бюрократ і член грамадзтва ёсьць істоты зусім супроцілеглыя», пісаў адзін дваранін у час сялянскай рэформы.

Чыноўніцтва зьяўляецца ў нас адначасна з гандлёвым капіталам, яшчэ ў Маскоўскай Русі. Тагочасныя чыноўнікі, дзь які, мелі у сабе ужо ўсе асаблівасьці будучага «бюрократа», як зерне мае ў сабе ўсю будучую расьліну. Людзі зусім ня панскага роду (першыя дзьякі часта былі з халопаў), яны трымалі ў руках вялізную уладу, - чужаземцам галоўныя дзьякі, «думныя», здаваліся проста «царамі», нажывалі вялізныя багацьці, будавалі сабе «палацы каменныя такія, што «неудобь сказаемыя», скардзілася тагочаснае купецтва. Урэшце, найбольш спрытныя з іх пралазілі ў вяльмоства: у смутны час, за царом Уладыславам, дзьяк Фёдар Андронаў кіраваў дзяржавай, за першымі Романавымі дзьякі камандвалі баярскай думай, і за трэцім Романавым дзяўчына з дзьякаўскай фаміліі зрабілася царыцай: першай жонкай Пётры (якую ён потым засадзіў у манастыр) была Лопухіна, а предкам Лопухіных быў дзьяк. За Пётрам чыноўніцтва, узмоцненае вывезенымі з-заграніцы спэцыялістымі гэтае справы, канчаткова зорганізавалася. Усе, служачыя дзяржаве, былі разьмеркаваны на «табелі аб рангах» на 14 кляс, самым ніжэйшым бый «рэгістратар», які запісваў паперы, што прыходзілі і выходзілі, а над усім стаялі «тайныя» і «дзяйсьцьвіцельныя тайныя саветнікі», якія сваёй назвай лішні раз напаміналі аб падставе, на якой трымалася ўся сыстэма, - «дзяржаўнай тайне». Значэньне чалавека ў грамадзтве мерылася тым, якое месца ў табелі аб рангах ён займаў, які чын на ім быў. Для вяльможнага дваранства справа ўроўнівалася тым, што яно атрымлівала чыны, ня служыўшы. Але памешчыкі провінцый цалком залежалі ад мясцовых вялікіх чыноўнікаў. Назначаны з Пецярбургу чыноўнік, губарнатар мог і арыштаваць двараніна. Дваранства провінцыі магло таму бараніцца ад «засільля бюрократыі» толькі колектыўна: дваране кожнага павету і кожнай губэрні выбіралі сабе маршалка, з якім і губарнатар павінен быў лічыцца, а дваранскія сходы мелі права пасылаць скаргі проста цару, мінаючы чыноўнікаў.

Калі Севастопальская вайна паставіла пытаньне аб «рэформах», рэформы не маглі абмежавацца прыгонным правам: яны павінны былі ахапіць і паліцыю, і суд, і «бюрократыю». Апошняя і зьявілася тым моцным касьцяком, які вытрымаў націск «рэфор-