Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прычым ад цяжару цела рукі адразу-ж выскоквалі з суставаў. Калі гэты пякельны боль не прымушаў «прызнацца», то яго пачыналі біць пугай. Ня трэба думаць, што гэта была звычайная прылада, якую цяпер ужываюць сяляне ды возьнікі, каб паганяць коні. Пуга «заплечнага майстра» (ката) была вельмі цяжкім і сурамятным бізуном, канец якога быў укручаны жалезным дротам ды абліты клеем і быў падобны на востракантовую гіру. Гэтая востракантовая шышка рвала ня толькі скуру, але і да касьцей мускулы, а бізун быў такі цяжкі, што спрактыкаваны «майстар» мог з аднаго маху перабіць сьпіну. Гэта ён рабіў, зразумела, ня ў час катаваньня (тут гэта не падыходзіла), а ў час кары: бо бізун зьяўляўся сродкам ня толькі здабываньня праўды, але і расправы з засуджанымі. Калі ў час катаваньня і бізун не дасягаў мэты, ужываліся далейшыя сродкі: раздушвалі пальцы асаблівымі ціскамі, сьціскалі галаву вяроўкай так, што чалавек прыходзіў у «зьдзіўленьне», урэшце, палілі падпаленымі венікамі.

З фальшу перад Заходняй Эўровай, якая прыкідалася, што прыходзіць у жах ад маскоўскага барбарства, хоць там гандлёвы капітал карыстаўся якраз такімі самымі сродкамі запалоханьня[1], Кацярына ІІ скасавала офіцыяльна катаваньне. Неофіцыяльна яно ўжывалася потым яшчэ шмат часу,-у політычных процэсах, паводле некаторых вестак, да 60-х гадоў, г. зн. яшчэ за Аляксансдрам ІІ. Гэта тычыцца судовага катаваньня; што тычыцца жандараў і ахранкі, то яны, як усім вядома, катавалі яшчэ ў 1905-1907 г.г. ды, магчыма, і пазьней; такім чынам прыстойнасьць была вытрымана толькі на паперы.

Але і на паперы не знайшлі патрэбным скасаваць кару бізуном, і гэта ня гледзячы на тое, што яна вельмі часта канчалася сьмерцю чалавека, а сьмяротная кара, зноў такі на паперы, была скасавана яшчэ Елізаветай Пятроўнай. Гаварылі, што, ідучы ў палац з гвардзейцамі арыштаваць маленькага Івана Антонавіча, яна так баялася, што дала абяцанку ў выпадку ўдачы нікога не караць сьмерцю. Мы памятаем, што дзеля тэй самай удачы яна зрабіла дагавор і з ворагамі Расіі-швэдамі. Заўладаўшы прастолам, яна абманула і швэдаў і госпада бога: адперлася ад сваіх абяцанак і замяніла шыбеніцу бізуном. Вынік быў той самы, пакутаваў няшчасны нават болей, але за тое на паперы ня было слова «сьмяротная кара», а толькі лік удараў бізуном. Усе ведалі, што калі гэты лік больш двох-трох дзесяткаў, то гэта-пэўная сьмерць, а назначалі і 120 удараў, ды прытым спрактыкавалы кат мог, як мы ведаем, забіць і з аднаго удару, калі начальства загадае. А калі начальства не жадала сьмерці засуджанага, ды у дадатак той быў чалавек багаты,

  1. Пуга, дыба і г. д. былі, напрыклад, у прускіх і аўстрыйскіх законах. Адзін-жа вельмі жорсткі від сьмяротнай кары-калесаваньне (раздрабленьне касьцей цяжкім колам)-прышоў да нас якраз з Захаду, дзе ён ужываўся ў Францыі, напрыклад, да рэволюцыі.