Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зум маюць, каб ім раскуме́каць усё чыста дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слабы людзі. Навет якую маюць сілу, дык і тае́ ня хочуць выказаць. Не́йкі сон і страх усіх аплутаў.

ДАНІЛКА. Праўда, дзе́дка! Мне́ тут ве́льмі страшна, але каб спаць хаце́лася тутака на холадзе, — дык гэтага не скажу.

СТАРАЦ. То чаго-ж сядзіцё на гэтай руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?

ДАНІЛКА. А ўсё-ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.

МАРЫЛЯ. Падзе́цца няма дзе!

СТАРАЦ. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты падзяе́цца такіх, як я, як многа другіх падобных мне́?

ДАНІЛКА. Ну, мѐйсца гэтага то я яшчэ ўсё такі добра ня вѐдаю!

СТАРАЦ. Як пойдзеш, Сынку мой, у сьве́т, то даве́даешся. Днём сонейка сьце́жку пакажа, а ночкай — шлях мле́чны на не́бе. А ісьці будзе лёганька-лёганька, бо ве́цер будзе цябе́ падганяць. І так будзеш шукаць ды шукаць таго ме́йсца, аж пакуль ня знойдзеш ве́чнага спачываньня.

ДАНІЛКА. А як хмарна будзе ды з дарогі саб’ёмся, — хто тады пакажа?

СТАРАЦ. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісьці вам трэба адгэтуль.

ДАНІЛКА. Ды я ўжо мамцы казаў аб гэта самае, але ўсё ўпіраецца яшчэ.

СТАРАЦ. Нічога, пані гаспадыня, тут ня высядзіш. Скінь пыху з сэрца ды йдзі адгэтуль. Не спадзе́йся на помач сына — ён ужо далёка ад цябе́ з сваймі думкамі і ня скора к табе́ з імі ве́рнецца. Сьце́жкі вашы разыйшліся і зойдуцца толькі тады, як ён, пабываўшы на тым зборышчы, якога цяпе́р шукае, — ве́рнецца к табе́ славай акрыты. А цяпе́р не чакай на яго і думай сама аб сабе́. Бачыш — якая гэтая асе́ньняя ночка страшная, а ты тут адна з сваймі малымі і гэтым няшчасным музыкай, што ігрой сваёй да сьлёз толькі даводзе… Час, птушка-маці, зьнімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб астальных сваіх дзе́так убараніць ад благіх