Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН. Чаго плачаш, мамка? Яшчэ-ж нічога такога страшнага ня сталася. Ня плачце, мам­ка! Калі ўжо так хочаце, дык не найду і пытацца навет.

МАРЫЛЯ (апускаючыся на зямлю). Дабіваеце мяне́! Зусіх старон дабіваюць! Жыцьцё, якое ёсьць, адбіраюць. Кара Божая звалілася на уве́сь род наш. Ах, ты долечка мая няшчасная!

СЫМОН (адыйшоўшыся ў старану). А ўсё такі мушу даве́дацца, дзе гэны сход склікаецца, каб там і няма ве́дама што! І трэба-ж было мне́ не папытацца ў яго? Ці не сказаў ён толькі часам Зосі гэтага? (Да Марылі). Мамка! дзе Зося?

МАРЫЛЯ (відавочна манячы). Бог яе́ ве́дае? Не́йдзе выйшла. Мусіць ці не пайшла ў грыбы.

ДАНІЛКА. Я ж табе́, мама, казаў! Зоська пайшла… (глянуўшы на матку не дагаваравае).

СЫМОН. Куды пайшла?

ДАНІЛКА. А мусіць у грыбы, як мамка каза­ла, я ня ве́даю.

СЫМОН. Маніш! Добра ве́даеш, а толькі ня хочаш казаць, кажы! а то…

МАРЫЛЯ. Нашто яна табе́? Пайшла і прыйдзе. Ці ж пе́ршы раз.

СЫМОН. Пе́ршы, ці ня пе́ршы, а сягоньня я мушу ве́даць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі). Кажы, шэльма, а не — то біць буду!

ДАНІЛКА. Я-ж табе́ кажу, што ня ве́даю. А біць мяне́ ня маеш права: на тое маці ёсьць.

СЫМОН. Яшчэ ён, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе́, і ніякі прыблуда, а брат твой.

ДАНІЛКА. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна, калі і ве́даю, то не ска­жу! Што-ж ты са мной зробіш?

СЫМОН. Выбрашаш усё, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!

МАРЫЛЯ (да Сымона). Кінь ты да яго чапіцца! Што з табой сягоньня зрабілася?

СЫМОН. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі). Ну! Чуеш, ці не?