Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кі свае́ ня бачыў, бо вечна нязмытыя сьлёзы на вачох тваіх вісе́лі, хоць чырвоная кроў з цябе́ ка­пала на сьляды твае́. Наганяў ты сабе́ мазалі непазбытыя, як араў і се́яў, а груганы пражорлівыя зярняты твае́ сьпе́лыя клявалі. Як нарадзіўся ты — штось думаў, штось рабіў, тварыў, а што? Нядолю сваю толькі з году ў год гадаваў і пашыраў панаваньне яе́. Пе́сень і казак чароўных шмат табе́ матка над калыскай тваёй напяяла; яны доўга ў душы тваёй жылі і радавалі цябе́, а што з іх сягоньня асталося? Асьмяялі, аплявалі іх табе́ нязваныя госьці, мучыцелі твае́ — гора ды крыўда!.. Агляніся, Сымоне! Успомні, разваж усё! Успомні матку, сястру сваю ўспомні, га! і тую вяроўку, на каторай бацька твой паве́сіўся! (Шыбка выходзе).

ЗЬЯВА V.
ТЫЯ-Ж без НЕЗНАЕМАГА.

СЫМОН (як-бы збудзіўшыся). Ах! Ен выйшаў ужо! (Хоча бе́гчы за Незнаёмым).

МАРЫЛЯ (хапаючы за руку). Сымонка? куды ты, дзе́ткі?

СЫМОН. Пусьце́це, мамка! Я хачу папытацца, у якім ме́йсцы той сход склікаецца?

МАРЫЛЯ. Ня трэба! Ня йдзі! Нашто ён табе́? Я цябе́ прашу, дзе́ткі, астанься!

СЫМОН. Я толькі папытаюся, і вярнуся назад.

МАРЫЛЯ. Ня ве́даеш дзе, і ня трэба! На­ што табе́ гэны сход страшны? Я ня пушчу на яго цябе́! Ня пушчу!

СЫМОН. Мамка, пусьце́це, я толькі даве́даюся і больш нічога!

МАРЫЛЯ (віснучы Сымону на шыі). Усё роўна — ня трэба! Там згуба твая і наша. Ах, Божухна мой! Чаго яго гэтага шалёнага клікача прынясла сюды? Што яму трэба ад нас? Няшчасьце за няшчасьцем так і йдзѐ на бе́дную маю галаву? (Плача).