Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН. Я не пайду, хоць мяне́ ўжо і цягне туды. Я павінен тут астацца, каб рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай, бо як згублю яе́ — ме́йсца мне́ на цэлым сьве́це ня будзе.

НЕЗНАЕМЫ. Што-ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш?

СЫМОН. Не праваліцца; але як зыйду — мя­не́ назад сюды ня пусьцяць.

НЕЗНАЕМЫ. Ня бойся! Без тваіх рук нідзе́ не абойдуцца.

МАРЫЛЯ. Як сабе́ хочаце, добры чалаве́ча, а я Сымона свайго ад сябе́ нікуды не адпушчу! Хай ляпе́й думае, як хле́ба і начле́гу дастаць на зіму.

НЕЗНАЕМЫ. Ня ўтрымаеш маці свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго к сьвятлу пацягне. Пойдзе, хоць-бы зямля перад ім расступалася. 3 запаленай паходняй пойдзе праз пяскі халодныя і праз лагі балотныя туды, адкуль я к вам з гэтай ве́сьцю прыходжу. Голас патае́мны, што дагэтуль драмаў у глыбіне́ грудзе́й, павядзе́ яго так лёгка, што і не агле́дзіцца, а крыўда, якую бацькі яго цярпе́лі і ён сягоньня цярпіць, падганяць будзе яго; можа навет будзе гнаць яго на ве́льмі і ве́льмі страшэнныя рэчы. Але нічога — пойдзе і возьме сваё! (Пауза). Што, Сымон? Час ня сьпіць! Там чакаюць цябе́ сотні, тысячы, міліёны такіх, як ты, і ты, ве́даю, на іх даўно чакаеш, толькі стараешся гэта заглушыць у сабе́. Час прачнуцца, Сымоне! Час!

СЫМОН. (зьве́сіўшы галаву як-бы сам да сябе́). Кінуць матку, кінуць зямлю і пайсьці?!. А ці знайду я там тое, што тут згублю? Ці знайду? Але штось цягне туды! Ачараваў ты мяне́, чалаве́ча. На дзьве́ палавіны разрываюцца мае́ думкі і душа мая. Як-жа гэта не́як раптам прыйшло. Як-жа мне́ загадала страшную загадку — ні тут астацца, ні туды пайсьці?!

НЕЗНАЕМЫ. Час, Сымоне, час! Агляніся кру­гом сябе́ і ўспомні ўсё. Дагэтуль ніколі ты сьце́ж-