Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

начы з хаты ў хату заходзе і кроў з сэрцаў цёплую смокча, а ў душу яду свайго падлівае, каб яна прасьве́тласьці ніколі ніякае ня бачыла. Дзе толькі яго хоць це́нь прашмыгне́цца — там ненавісьць страшная між братамі і сёстрамі, як вужака разгне́жджываецца, нявінная кроў на зямлю ліе́цца, а путы зяле́зныя бразгаюць на руках чалаве́чых, як званы на ўсеночную. Катнія жаданьні ў думках людзкіх расплоджавае, і на самае сонца кладзе́ жалобную пакрывальню. Удоў і сірот у раб­ства голаду і холаду заганяе, а бацьком і маткам бяз часу дзе́так на заўсёды ад грудзе́й вырывае, — гэта ўсё, каб хвалу сваю смочую ўзьвялічаваць. Вось які ён — гэты смок-упыр!

ДАНІЛКА. А скажэце, дзядзька: ці ты бачыў яго?

НЕЗНАЕМЫ. Ніхто ня бачыў!

МАРЫЛЯ. Дык як-жа гэта?

НЕЗНАЕМЫ. А ве́льмі проста: усе́ дагэтуль думалі, што гэта ня смока работа, а так Бог даў.

СЫМОН. А як-жа гэта будзе сход выганяць яго, калі ніхто і ня бачыў?

НЕЗНАЕМЫ. Як усе́ чыста браты і сёстры на сход прыйдуць, тады ўсе́ і ўбачаць яго, бо, каб убачыць яго, — трэба ўсе́ вочы ў вадно ме́йсца сабраць.

ДАНІЛКА. А ён не пае́сьць за гэтакую шту­ку ўсіх?

НЕЗНАЕМЫ. Ен толькі зье́сьць таго, у каго да канца ня хопе адвагі глядзе́ць яму сьме́ла ў вочы.

ДАНІЛКА. Ну, як так, то я на гэны сход не пайду!

МАРЫЛЯ. Дык, значыцца, і Сымона майго хочаце звабіць туды?

НЕЗНАЕМЫ. Я нікога, маці, ня ваблю! Я толь­кі кліч клікаю і разнашу гэтую ве́сьць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ ня згінуў зусім і не запрапасьціўся з душою ў смокавых лапах, — той сам пойдзе, і ніякая сіла яго ня стрымае.