Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гадзіна і ты мусіш, як арол магучы распусьціць сваё крыльле і ляце́ць туды, куды ўсе́ цяпе́р зьлятаюцца. Кончылася чалаве́чае ве́чнае начаваньне, і сьвітаньне агністае пачынаецца на зямлі ад краю да краю, ад мора да мора!

ДАНІЛКА (у старану). Што ён чаўпе́? — Па мойму вечарэе, а па ягонаму — сьвітае. Ці я сьляпы, ці ён ня бача?

НЕЗНАЕМЫ. На крыжох магільных гараць сьве́чкі грамнічныя, а на курганох адзірване́лых ве́хі смалістыя палаюць і шляхі асьве́чаваюць для ўсіх тых, што йдуць на гэна зборышча вялікае. Гора таму, хто будзе спаць у гэты час трывожны!

СЫМОН. Трудна зразуме́ць вас, чалаве́ча! Скажэце-ж мне́ хоць: на што гэта зборышча склікаецца?

МАРЫЛЯ. Але, на што? Можа зямлю будуць даваць?

НЕЗНАЕМЫ Смока выганяць!

УСЕ. Смока?! Якога? (Дзе́ці са страхам туляцца да Марылі).

НЕЗНАЕМЫ. Ня чулі?.. Ды дзе вам пачуць! Вы ўсѐ ў гэтых ламох капашыцёся, як чэрві прыдаўленыя каменем, і сьве́ту божага ня бачыце і нічоча слухаць ня уме́еце.

ДАНІЛКА (у старану). Ну, я то пэўне-б аб гэтым ве́даў, але мусіць гэта брахня?

НЕЗНАЕМЫ. Ад не́йкага часу пасяліўся на нашай зямлі ў заварожаным балоце страшны смок-упыр…

УСЕ. Аж навет упыр!

НЕЗНАЕМЫ. Але, але, добрыя людзі! І вось праз гэтага смока-упыра пайшлі на цэлы сьве́т усяляція бе́ды і няшчасьці.

МАРЫЛЯ. Ня ўжо-ж гэта і нас праз яго гэтакае гора спаткала?

СЫМОН. Мамка, не перапыняйце гутаркі!

НЕЗНАЕМЫ. Пошасьці ўсялякія се́е жме́няй сваёй каршуновай — гэта, каб сіла народная не ўзьвялічылася і яго не змагла, а туманы чорныя ў вочы ўсім пускае, каб людзі ня бачылі яго. По-