Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тата паве́сіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.

ПАНІЧ. Якжа цяпе́р здароўе Лявоніхі?

МАРЫЛЯ. Дзякую панічу за пытаньне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасьля таго хадзіць, а цяпе́р як колечы валачу ногі; каб толькі скарэй куды, не́будзь дале́й звалачыся!

ПАНІЧ (садзячыся на ўслончыку). Ну, а як Зось­ка гадуецца?

ЗОСЬКА. Як панічок бачыце! Жыву апошнія часы на сьве́це і сьве́ту ня бачу. Адна мая радасьць, адно маё шчасьце, калі з та… калі ў ночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та… к свайму ме́сячыку яснаму. Так цяпе́р, панічок, жыву я і чакаю… толькі ночкі чакаю!... (Садзіцца на зямлі непадалёк ад паніча і з любасьцю паглядае на яго).

МАРЫЛЯ (у старану). Скажу яму, усё чыста скажу! Можа ён маё сумле́ньне заспакое. (Да пані­ча, змагаючыся з сабой). Скажэце, панічок, скажэце сакалочак… не загне́вайцеся на мяне́!.. (Валіцца к яго нагам). Ня губе́це яе́, панічок! Яна яшчэ дзіцянё і нічога ня знае… Ня губе́це! Майце ласку над маткай!.. Можа-ж і вам калі дзе́так Бог пашле́… Ня губе́це! Я яе́ гэтымі самым! грудзьмі карміла, і цябе́!.. Зжальцеся над бе́днай удавой! Ці праўда, што яна к вам… што яна?.. (Сьлёзы не даюць ёй выгаварыць. Апіраецца аднэй рукой аб ўслончык).

ЗОСЬКА. Мамка нічога ня ве́дае… Я аб нічым ёй не казала… Даруйце ёй, панічок!

ПАНІЧ (устаючы). Што? што Лявоніха хочаш ад мяне́? Я нічога не рязуме́ю! Я-ж не магу пазволіць ізноў тут хату ставіць, калі мне́ тэту сялібу трэба прылучыць да двара. Раз выкінулі вас, то і ўсё тут. А калі захочаце служыць у мяне́, то я ў дварэ дам хату.

МАРЫЛЯ. Я не аб гэта. Я… я малю цябе́: ня зводзь яе́, мае́ Зоські! Табе́ панічок, нічога ня станецца, а яна згіне, прападзе́ за няма што!

ПАНІЧ. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?

ЗОСЬКА. Я, мамачка, ня згіну, а калі і згіну,