Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мною? Што з ёй? Што за благі дух яе́ папутаў? Развалена хата, закопаны бацька, а яна?.. (Глуха). Зоська! Зосячка!..

ЗОСЬКА (як-бы ў экстазе). Мама! Мамачка! Ясны ме́сяц да залатой зоркі плыве́, зялёны явар да калінкі свае́ хіліцца, а ён — це́нь мой — з далёкіх краёў да мяне́ прыбывае, дарагія падаркі прыносе: гарачае сэрца, задумную душу, бязме́жнае мілаваньне!..

МАРЫЛЯ. Што з табой, Зоська?.. Зосячка!.. (Уходзе Паніч).

ЗЬЯВА VI.
МАРЫЛЯ — ЗОЬСКА — ПАНІЧ.

ЗОСЬКА. (Ухопляваецца і з распасьцертымі рукамі хоча кінуцца к панічу, але Марыля, сама гэтага ня бачучы, загараджавае ёй сабою дарогу). Паніч, Панічок к нам прыйшоў!

ПАНІЧ (пакручаваючы палачкай). Ці Сымон дома?

МАРЫЛЯ. Дома панічок! Ен толькі не́дзе выйшаў; зараз ве́рніцца.

ЗОСЬКА (падносіць панічу ўслончык і засьцілае хусткай). Садзе́цеся, панічок. Я… мы так рады, што ты… што вы прыйшлі, так рады… Садзе́цеся.

ПАНІЧ. Не ўважай, Зоська, маю час і пастаяць. (Пауза). Што гэты Сымон ваш думае? Чаму ён ня выносіцца адгэтуль і вам не дае́ якога небудзь прыстанішча?

ЗОСЬКА. Мы скора, панічок, выедзем. Ня гне́вайцеся!

МАРЫЛЯ. Ве́льмі ён зае́ўся; я — маці яго і то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!

ЗОСЬКА. Сымону жаль па тату адойдзе, і мы пойдзем. Ня будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўне, што ня будзем.

ПАНІЧ. Праз бацькава і яго ўпорства хату толькі напрасна прышлося раскідаць.

ЗОСЬКА. Нічога, панічок. Шкода толькі, што