Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН. Я свайго толькі буду бараніць!

ЛЯВОН. Тапаром?

СЫМОН. Хоць-бы і сваёй галавой! Хто-ж мне́ забароне? (Тузаюцца).

ЗОСЬКА (разбараніваючы і цалуючы рукі Сымона). Кінь, Сымонка! Ня йдзі проці волі бацькі! Што ты там адзін зробіш? Мамку хворую толькі перапужалі.

ДАНІЛКА. І мяне́ напалохалі. Пакіньце! Што вы малыя дзе́ці — гэтак тузацца?

ЛЯВОН (да Сымона). Пушчай, разбойнік, тапор. (Вырывае)

СЫМОН. Эх, тата, тата! А што нас чакае, як мы гэтак будзем папускацца?!

ЛЯВОН (апусьціўшыся на лаву. Панура). Трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзе́д твой ня ме́ў розуму, я ня маю, але ты яго май, каб з часам цябе́ і тваіх дзяце́й не ганялі гэтак, як сягоньня.

ЗЬЯВА IX.
ТЫЯ-Ж і АЛЕНКА з ЮРКАМ.

АЛЕНКА і ЮРКА (убягаюць у хату, уціраючы кулакамі сьлёзы). Тата, тата! Не́йкія людзі страху з нашае хаты зьдзіраюць!

ЛЯВОН. Няхай зьдзіраюць! Ня вашае дзе́ла!

ЗОСЬКА. Я пайду, папрашу іх, можа…

ЛЯВОН (з сілай). Ня трэба! Ня йдзі! Годзе ўжо бацька твой сьпіны нагнуўся і парогаў наабіваў. Я сам вінен і за ўсіх вас адве́т панясу перад людзьмі і перад Богам. Трэ’ было мне ў сваім часе выехаць з гэтае хаты і не чакаць, пакуль аж прыдуць выкідаць. А цяпер… сам сабе́ яму выкапаў сваймі рукамі! (Пасьля некаторае паузы). Так, так, сам сабе́ яму глыбокую выкапаў… Бяз часу прыходзіцца ў яе́ ле́зьці. Згіненьне якоесь прыступае і душыць мяне́ з усіх старон… У вачох цёмна робіцца… думкі туманяцца… Штосьці горла сьціскае, дыхнуць не дае́. Гара не́йкая навалілася на пле́чы