Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і цісьне мяне́, як каменем усяго прыгнятае, а зьвяр’ё не́йкае абсядае і на косьці мае́ трухлявыя ласіцца. (Як паме́шаны). Дзе я? Што я? Цёмна, страш­на кругом!... (Чуваць трэск над хатай, сыпецца пясок). Во, Во! 3 не́ба пясок сыпецца, а можа тэта зоркі нашы валяцца, што павядуць нас па сьве́це з кіем жабрачым? (Прыглядаючыся трывожна). Не! Не! гэта ня зоркі, а жывы пясок, што я на хату цягау на сваіх плячох… О, мой пясочак, залаты пясочак! Я цябе́ цягаў на вышкі, у гару, а ты мяне́ ў нізе на вѐкі ве́чныя засыпеш. Сыпся! буйным градам сыпся!.. (Як-бы збудзіўшыся). Але што я гэта гавару? Што я маруджу? Трэба йсьці хутчэй, каб выгадне́й прыгатавацца ў вялікую вандроўку! (Трэск і відаць праз адчыненае вакно, як валяцца салома і кан­цы пале́ньня з страхі. Але́нка і Юрка туляцца з стра­ху да Зоські). Вы тут пасядзе́це, а я пайду і мігам прыладжу ўсё к дарозе. Трэба мягчэй намасьціць для маці калёсы, бо яны-ж не дагадаюцца. На чу­жой павозцы ваша маці выедзе сягоньня, як пані, з свае́ хаты! (Абмахнуўшы рукавом сьлёзы; выходзячы). Ня выходзьце з хаты, пакуль я не вярнуся.

ЗЬЯВА X.
ТЫЯ-Ж без ЛЯВОНА.

ДАНІЛКА. Які гэты тата сягоньня не́йкі як не пры сваім розуме.

СЫМОН. Я думаю! Гэта-ж не жартачкі! — ад усяго адпрэччылі і рук няма за што зацяць. Кожны з розуму зойдзе.
МАРЫЛЯ (як-бы праз сон). Вады мне́ дайце! (Зоська падае́. Пауза).

ЗОСЬКА. І што мы будзем рабіць?

СЫМОН. Зараз тата ве́рнецца, дык не́шта будзем рабіць. Добра што хоць вы ў мяне́ тапор адабралі, а то забіў-бы каго, і ў вастрозе прыйшлося-б гніць.

ЗОСЬКА. Не рабі гэтага, братачка! Тата ста­ры, мамка хворая, гэтыя — малыя яшчэ, дык што