Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хутка пасьля другога разьдзелу, бо 13 (24) кастрычніка 1795 г., наступіў трэці й апошні падзел Рэчыпаспалітай на падставе ўмовы паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Расея пасьля гэтага разьдзелу захапіла наступныя землі: 1) усходнюю, большую, частку Берасьцейскага павету і ваяводзтва, паложаную на правым баку Бугу; 2) Наваградзкае ваяводзтва (Ваўкавыскі павет, рэшта Слонімскага, Наваградзкага і Слуцкага паветаў); 3) паўночную і ўсходнюю паловы паўдзённай часткі Троцкага ваяв. (Упіцкі і Ковенскі паветы), а таксама часткі Троцкага і Горадзенскага паветаў; 4) Жмудзкае князьства (апрача невялікае паўдзённае яго часткі на левым беразе Нёмна); 5) Віленскае ваяводзтва (Віленскі, Вілкамірскі і Лідзкі паветы і рэшту паветаў Ашмянскага і Браслаўскага).

Абшар, заняты Расеяй пасьля трэцяга разьдзелу, абыймаў 2,185 кв. міляў з насельніцтвам каля 1,200,000 асоб. Як і пры другім разьдзеле, так і цяпер заняцьце новых земляў адбылося перад падпісаньнем разьдзельнае ўмовы, а іменна ў канцы 1794 г., што відаць з «Указу» з 30 кастрычніка (ст. ст.) 1794 г.[1]. Такім чынам амаль усе землі былага Вялікага Князьства Беларуска-Літоўскага пасьля трох падзелаў былі інкорпорованы да Расеі. Толькі Тракт Запушчанскі аставаўся за яе граніцамі[2].

Ад 1 мая (ст. ст.) 1795 г. землі, далучаныя па трэцім разьдзеле, былі адданы пад уладу Тутолміна[3].

2 кастрычніка (ст. ст.) 1795 г. было ўтворана Менскае намесьніцтва,[4] якое было падзелена паводле загаду Кяцярыны II на 13 вокругаў: менскі, вілейскі, пастаўскі, докшыцкі, дзісенскі, барысаўскі, ігуменскі, бабруйскі, мазырскі, давідгарадоцкі, пінскі, несьвіжскі і слуцкі.

Пазьней Несьвіж, Давідгарадок, Докшыцы і Паставы зрабіліся (пасьля скасаваньня іх уездаў) «заштатным!» местамі; мейсца іх заняла Рэчыца з прыпісаным да яе паветам (уездам). Галоўным местам намесьніцтва быу Менск.

У тэй часьці краю, якая атрымала афіцыяльны назоу «Літвы», новыя адміністрацыйныя парадкі ўвёў нованазначаны генэрал-губэрнатарам кн. Репнін[5]. Ён падзяліў гэты абшар[6] на 3 часткі з галоўнымі местамі: Вільняй, Коўнам і Горадняй. Віленскі вокруг складаўся з паветаў: Віленскага, Завілейскага, Ашмянскага, Браслаўскага, Лідзкага і Троцкага (ўсіх 6). Горадзенскі вокруг абыймаў па­веты: Горадзенскі, Новагорадзенскі, Слонімскі, Ваўкавыскі і Берасьцейскі (ўсіх 5). Ковенскі вокруг складалі паветы: Ковенскі, Вілка­мірскі, Упіцкі і Самогіція (ўсіх 4). Для ўсіх трох частак было ўста­ноўлена т. зв. «Верхнее Литовское Правленіе» у Горадні з 4-ма ад-

  1. Екатерининскій Сборникъ, I, № 15.
  2. Да міру ў Тыльзыце ў 1807 г.
  3. Екат. Сб II, № 24
  4. вядзеньне намесьніцтваў на землях Беларуска-Літоўскіх напатыкала шмат перашкод, дзеля гэтага Менскае намесьніцтва было ўтворана аж 2-га кастр., хоць у „Указе“ ёсьць мова аб увядзеньні ягоўжо з 3-га мая (ст. ст.) 1795 г. (гл. Екат. Сб. I, № 25)
  5. Назначэньне Репніна на становішча ген. - губэрнатара „Літвы“ адбылося пасьля паўстаньня Касьцюшкі.
  6. Сюды ўваходзілі і бел. землі.