Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзеламі (дзяржаўны, крымінальны, цывільны і эканамічны). Вышэйшы Губэрнскі Урад меў характар і компэтэнцыі звычайных губэрнскіх урадаў (правленій). Гэты падзел быў тымчасовы.

14 сьнежня 1795 г. адбыўся новы падзел. Беларуска - літоўскія землі, інкорпорованыя да Расеі пасьля 3 разьдзелу, былі падзелены на 2 губэрніі: Віленскую з 11 паветамі і Слонімскую з 8 паветамі. Віленская губ. мела наступныя паветы: Віленскі, Троцкі, Ковенскі, Росенскі, Тэльшэўскі, Шавельскі, Упіцкі, Вілкамірскі, Браслаўскі, Завілейскі, Ашмянскі. Былі яны пад уладай губэрнатара ген.-маёра Тормасова.

Слонімскую губэрнію складалі наступныя паветы: Слонімскі, Наваградзкі, Лідзкі, Горадзенскі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Кобрынскі, Берасьцейскі. Былі яны пад уладай губэрнатара ген.-маёра Новіцкага. Утварэньне Віленскае губ. адбылося 27.X.1796 г., Слонімскай — 14.XI.1796 г., ужо пасьля сьмерці Кацярыны II (памёрла 6.IX. ст. ст. 1796 г.).

Бачым з вышэйшага, што адміністрацыйныя перабудовы на забраных беларуска-літоўскіх землях адбываліся з большымі ці меншымі перарывамі стала. Тэрыторыя першага разьдзелу была для Кацяры­ны I мейсцам экспэрымэнту ў галіне адміністрацыйнага законадаўства. Пазьней аднак, калі ў 1775 г. „Учрежденіе о правленіи губерніями“ выразна вызначыла, які мае быць адміністрацыйны падзел усяе Расеі, — асобныя лёкальныя варункі былое Беларуска-Літоўскае дзяржавы аказаліся паважнай перашкодай у хуткім правядзеньні „Учрежденія“ ў жыцьцё. Так напр. „Учрежденіе“ (з 1775 г.) прадбачыла губэрніі з насяленьнем ад 300.000 да 400.000 асоб, Менская-ж губ. лічыла каля 1.000.000 асобаў, а Віленская навет аж 1.300.000. Гэтае самае бачым і у іншых губэрніях: былі яны нясумерна вялікія[1]. Адміністрацыйныя зьмены былі наагул хаотычныя, асабліва-ж пры Паўле I. Часта немагчыма дашукацца нейкае мэты ў адміністр. зьменах, робленых Паўлай I.

У 1797 г. Паўла I ператварыў Магілёўскае і Полацкае намесьніцтвы ў адну губэрнію, названую Беларускай, з Віцебскам як галоўным местам. Дадаючы да тае часткі Менскага ваяв., якая адыйшла да Расеі пры другім падзеле, паўдзённую частку Полацкага ваяв., большую частку тэрыторыі Наваградзкага ваяводз. і ўсходнюю частку Берасьцейскага, — Паўла I утварыў Менскую губэрнію. Указам Паўлы м (12 сьнежня ст. ст. 1796 г.) Віленская і Слонімская губэрніі злучаліся у адну пад назовам Літоўскай[2].

Рэлігійныя справы.

Рэлігійныя справы на беларуска-літоускіх землях, далучаных усіх трох падзелах да Расеі, прадстаўляюць вельмі цікаў-

  1. Надеждинъ. „Сѣверо-Западный Край въ прежнемъ и настоящемъ видѣ“ Жур. Мин. Вн. Дѣлъ. 1843, № 2—3, стр. 286.
  2. Праіснавала яна толькі каля 5 гадоў, бо Аляксандр I у 1801 г. (па сьмерці Паўлы I) ізноў падзяліў яе на дзьве: Віленскую і Горадзенскую, пакідаючы назош „літоўскіх“ губ. Адначасна было скасавана ўтворанае Паўлай I Магілёўскае намесьніцтва: падзелена яно было на губэрніі Магілёўскую і Віцебскую (замест былой Полацкай).