Перайсці да зместу

Старонка:Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўлы I.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чаўсоўскі, Старабыхаўскі, Аршанскі, Бабінавіцкі, Сенненскі, Мсьціслаўскі, Чэрыкаўскі, Капыскі, Клімавіцкі, Рагачоўскі і Беліцкі. Полацкую губ. складалі „уезды“: Полацкі, Дрысенскі, Себежскі, Невельскі, Дзьвінскі, Рэжыцкі, Люцынскі, Веліжскі, Гарадоцкі, Суражскі[1]. Мястэчкі: Дрыса, Люцын, Сураж, Чаўсы і Капысь, а таксама пасёлкі: Бабінавічы, Клімавічы і Беліца былі падвышаны да ступені вуездных местаў.

Пасьля другога падзелу, на падставе умовы паміж Расеяй і Прусіяй 23 студзеня 1793, да Расеі адыйшлі наступныя беларуска-літоўскія землі: 1) рэшта (астаўшаяся ад першага падзелу) Полацкага ваяв. на левым берадзе Зах. Дзьвіны; 2) астаўшыяся невялікія часткі Віцебскага і Аршанскага паветаў (Віцебскага ваяв.); 3) Менскае ваяв. (Менскі і Мазыркі паветы), а таксама рэшта Рэчыцкага павету, паложаная па правым беразе Дняпра; 4) усходняя частка Наваградзкага і Слонімскага ваяводзтваў, а таксама Сініцкі павет (Слуцкае князьства); 5) паўночна-ўсходнія абшары Віленскага ваяводзтва (усходнія часткі Браслаўскага і Ашмянскага паветаў); 6) усхо­дняя частка Берасьцейскага ваяводзтва (Пінскі павет). Увесь абшар (разам з паўднёва-ўсходнімі землямі Рэчыпаспалітай, забранымі пры другім падзеле) займаў 4.553 кв. мілі з насяленьнем 3.011.638 асоб.

Ня гледзячы на тое, што пацьвярджэньне другога разьдзелу Горадзенскім Соймам адбылася 22 ліпня 1793 г., гэтыя землі фактычна былі заняты адразу пасьля заключэньня міру Расеі з Турцыяй у Яссах 9 студзеня 1793 г. На гэтыя землі ўвайшла 96.000-ая расейская армія на чале з М. Кречетніковым і М. Каховскім. Па загаду Кацярыны II, Кречетніков меo прылучыць паветы й землі, прылягаючыя да Полацкай, Магілёoскай, Чарнігаoскай, Кіеoскай і часткова Екацерынаслаoскай губэрніяo („уѣзды, повѣты или иного зва­ния земли, кои по близости удобнѣе“[2]). У загадзе гэтым быo праектаваны новы адміністрацыйны падзел новапрылучаных пры другім разьдзеле земляў. Праект гэты быў зрэалізаваны 13 красавіка (ст. ст.) 1793 г. Рэшта Полацкага ваяв. была далучана да Полацкага на­месьніцтва[3], а ўсе землі ад новай граніцы гэтага намесьніцтва да р. Бярэзіны—да Магілеўскага намесьніцтва; Мазырскі вокруг прылучаны быў да Чарнігаўскай губ.[4] Рэшта земляў была падзелена на тры губэрніі: Менскую (Беларускую), Ізяслаускую і Браслаўскую.

Увесь абшар другога падзелу складаўся з 51 павету (уезду). Паважнай труднасьцяй быў вынаход уездных цэнтраў з прычыны таго, што на гэтых абшарах было мала местаў. Дзеля гэгага Кацярына II выдала асобны загад аб тварэньні новах местаў.

Генэрал-губэрнатарам трох новых губэрніяў быу назначаны М. Кречетніков, губэрнатарамі-ж губэрніяў: Менскай —ген.-маёр Неплюев, Ізяслаўскай—ген.-маёр Шереметьев, Браслаўскай—ген.-маёр Бэрхман. Пасьля адыходу Кречетнікова са становішча ген.-губэрнатара заступіў яго ад 18 чэрвеня (ст. ст.) 1793 г. Ц. Тутолмін.

  1. Полное Собраніе Законовъ Россійікой Имперіи, XX № 14603.
  2. H. Mościcki. „Dzieje porozbiorowe Litwy i Polski“, Wilno, 1913, tom I, стр. 94.
  3. S. Kutrzeba „Historja ustroju Polski w zarysie“ t. III, стр. 181.
  4. H. Mościcki, op. cit, стр. 79.