Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І калі блішчучы крыльлямі стаў пасярод іх, адна думка запанавала у сыноў неба — гэта думка аб страчаных крыльлях.

І рабілася адзежа іхняя бялейшай і ачышчалася душа іхняя ат бруду сыноў зямлі. А тады пачалі расьці ў іх крыльля.

Ні дачакаўся Гаўрыла, пакуль вырастуць крыльля у братоў яго, паляцеў сказаць Богу ясную навіну.

І сказаў тады Бог. «Многа вас тут ёсьць на небі і ніякай з вас карысьці, от хіба толькі паслаць каго куды. Ніхай жэ гэтые аднаўлённыё анёлы застануцца у сваей зямлі, каторую потам і сьлязьмі укрывалі яны праз сотні гадоў. Ніхай ўвесь сьвет, усіх людзей навучаюць тэй праўдзе, праўдзе, што самі даведаліся.


Змоўк стаары Ясь. А мы ўкалыханые казкай доўга йшчэ, ні слова, ні гаворучы, угледаліся ў прасьвет неба, адгранічаны вяршынамі елок Аб чым думалі? Кожын пэўнеж па сваёму. Але кожнаму чулася, мусіць, як і ў яго пачынаюць расьці крышталёвые крыльля.

Лаурэн Будзіловіч.


Беларуская ідэя і рух беларускі паміж студэнтамі.


Калі кінем вокам на жыцьцё беларускае сярод студэнтоў; калі прыгледзімся як адбіваіцца ідэя адрадженьня на моладзі; што робіць моладзь для краю і народу, то угледзім, што моладзь зварухнулася, што ена не зачыняе вочэй, не адрэкаіцца і не адварачываіцца ад справы, а наадварот бярэцца да працы шчыра і ахвотна.

Найдалей пашоў у гэтым кірунку унівэрсытэт у Пецярбурзі. Там энэргіей і працай таварыша Е. Хлебцэвіча і колькі др. залажылася у 1913 гаду даволі сільная студэнцкая арганізація, каторая ясна ставіць ідэю беларускую на самы першы плян, стараіцца па праўдзі пазнаць свой край і народ. Уніварсытэт — гэто гняздо і крыніца усіх лепшых думак, лепшых ідэй і меншых людзей і на гэты раз апынуўся на перадзі.

За унівэрсытэтам ідуць Сельска-Гаспадарскіе курсы. Там стараньнем Ар. Смоліча летась у 1913 гаду закладаіцца студэнцкі хаўрус. Зразу ён стаяў не залішне крэпка, але селета акрэп: прыплыло туды шмат новых сіл…

Дзяцюкі рупна бяруцца да працы. Есьць надзея, што дзякуючы гэтаму