Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Валючыся зь неба пабілі анёлы свае крышталёвые крыльля і як апынуліся на зямлі, саўсім ні ўвызнаць, што гэта анёлы: от як і звычайные людзі. І жылі яны між людзей і с часам ўсё больш і больш сталі забывацца аб сваёй нябеснай бацькаўшчыне, а прывыкаць да жыцьця і характару людзкага. Твары іх паабналіваліся, рукі і ногі закарэлі. Але ўсёж адразу іх пазнавалі між сынамі чалавечымі. У вачах іхніх сьвяцілася сінь нябесных вяршыноў; глянуць яны адзін аднаму у вочы і прыпомнюць далёкую бацькоўшчыну.

А уся адзежа іхняя, ад бацькоў к дзецям пераходзіў звычай гэты, белая была, як тые крыльля, што ўтрацілі яны лятучы зь неба. І называлі іх — белымі людзьмі. Называлі ня толькі дзеля вопраткі іхняй. Успоміны шчаснай мінуўшчыны глыбока адбіліся на іхніх душах, усё добрае, што мелі яны у сэрцы сваім — засталося тамака нікранёным багацьцем. Іжылі яны дзеля гэтага, як ня жыў ішчэ ніхто на зямлі.

Шмат хто крыўдзіў іх, няволіў, зьдзекаваўся над імі, безабароннымі, яны усё даравалі, нікому ніякой шкоды ні рабілі. А крыўдзіць — скацінкі нямовай ня скрыўдзілі.

Тым, што адбіралі здабытак іхней працы, яны верна служылі, тых што з гразёю мешалі іхняе імя яны любілі.

Толькіж мала было тым, што панавалі над імі наслугі іхняй і вернасьці і адданасьці-яны зайздравалі. «А чаму гэтая нялюдзкая атродзьдзя ня хоча быць гэткім, як усе мы, на што адзежа іхняя бялей ат сьнегу, а язык іхні выслаўляе ня тые толькі словы, што я ў іх улажыў, але і свае». І мэтай сваёю паставілі — абчарніць адзежу белых людзей, адзежу цела і душы.

І сіла узяла сваё. Патроху пачалі белые людзі прыбірацца у чэрнь, забывацца і нябеснай спадчыны і тае навукі, што дала ім зямля. А навука тая вялікая была.

У жаваранчывым сьпеву, у шуме лесавым, у шамрэньні ручаінкі, у сваёй думы, ачышчанай і асьвячанай праз цяжкую працу, знаходзілі яны паказ, як служыць усяго Стварыцелю. Мудросьць скрыла чало іх, а сэрце даведалася праўды і Бог адзін для усіх. З вуснаў у вусны пераходзіла гэтая праўда. ні зразумелаю пацехаю прасьветляла сэрцы сыноў неба; нізразумелою — бо забыліся яны ужо пра боскае абецаньне.

І от, калі змучаных працай цяжкой, стаў гаспадар зямлі адзеваць іх у чорные адзежы, уліваць атруту духа свайго у іхнія душы, стала тады забывацца нябесная бацькоўшчына і здабытая праўда.

∗          ∗

Пабачыў Бог, што марне гінуць яго анёлы, шкада Яму іх зробілася. Клікнуў ён свайго бліжэйшага прыслужніка: «Гаўрыла, кажэ, ты скажы братом сваім, хто яны, якога роду». І зьляцеў Гаўрыла на зямлю і з’явіўся сярод братоў сваіх.