Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гуртку, Беларусь будзе мець шмат добрых агрономаў і ідэёвых грамадзян. Гэты гурток мае і тую вагу, што сябрукі яго пойдуць усе ў народ.

Як гуртку унівэрсытэцкаму, так і гуртку на сельска-гаспадарскіх кусрах, можна закінуць тое, што не ўсе ўмеюць добра гаварыць па беларуску, але гэта хутко пройдзе таму, што усе ахвотна чытаюць беларускіе кніжкі і газэты.

Апроч гэтых двух арганізацій чыста беларускаго характэру, шмат раскідана па ўсіх вышэйшых вучэльнях разных земляцтвоў, хаўрусоў, гурткоў і т. д. так ці інакш, беларускіх.

Там глядзіш «Бабруйское земяцтво», а там Мінскае, Магілёўскае, Гродзенское, Вітэбское ці іншае якое.

Гэты гурткі, хоць чыста беларускай ідэолёгіі не маюць (пакуль што), хоць вядуць свае кніжкі і запісы па расейску, усё ж складаюцца у большай своей часьці з беларусоў, часта вельмі ідэёвых і шчыра адданых свайму краю і народу.

Апошнімі часамі зрадзілася думка, каб гэты ўсе гурткі злучыць якім небудзь спосабам, каб працаваць усім разам, каб, не разбіваючы кожнаго па асобку гуртка, выбраць агульны урад, каторы вёў бы агульна студэнцкае беларускае жыцьцё.

Гэта узмацавалаб самые арганизаціі і прыняслоб куды болі карысьці грамадзянству.

Нам, моладзі, трэба падумаць добра пад гэтым злучэньнем, каб ужо узяцца да працы над ім.

Што датычэ другіх гарадоў, то і там прабуджаіцца моладзь.

У Варшаві ужо даўна злучыліся студэнты беларусы і працуюць, больш-менш, на шырокую ногу.

Недаўна залажыўся студэнцкі беларускі гурток у Пулавах (Ново-Ал.) у Сельска-гаспадарскім інстытуце.

У Маскве, хоць там і шмат беларусоў чыста беларускіх гурткоў ещэ нема. А трэба было аб гэтым парупіцца таварышам з маскоўскаго унівэрсытэту і інстытутоў.

К. Д.