Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён не, ні згаджаіцца. «Я, кажа, йшчэ малады, дармо што сівы, з маладыі і пайду».

Рабіў ён спрытна і ні мы жадной да яго прэтэнсіі, а часам пад вечар, ці за полуднем ўмеў і казку сказаць, ды якую казку! Стары Мароз, на што ўжо здаецца, — гад на казкі, а гэткай, дзе яму, ні прыдумае.

Але ўсёж неяк стары Ясь быў як бы аддзеляны нечым ад нас, бо ведама, адно што стары, а другое — проста йшчэ ні раззнаеміліся. От і цяпер, папалуднаваўшы, палажыў ён сьвітку пад бок і ужо саўсім сабраўся быў заснуць, ні зважаючы на блазнаў — хай там сабе дзяруць глоткі. Аж раптам пачуліся яму праз гоман спрэчкі нейкіе знаёмые словы. Ён падняўся на локці, прыслухаўся і алеж! Тады устаў саўсім, дастаў люльку с кішані, выкрасаў агонь і што хвілінка пыхкаючы люлькай, уважне прыслухоўваўся да спрэчкі. Чачам с пад сівых вусаў яго відзён быў нейкі незвычайлы усьмех, часам вусны гэтые як бы са злосьцяй сьціскаліся. Хто ж яго ведая, аб чым чалавек часам думае.

Доўга могуць спрэчацца людзі між сабою — і ні збрыдае ім. Барджэй, калі збрыдае, то гэта тым, што слухаюць скрэчкі. Да вечараб мусіць спрэчаліся Зьмітрок з Якубом, але рэшта хлопцаў, пабачыўшы, што стары Ясь ні сьпіць і нават якбы хочэ нешта сказаць, раптам скончылі спрэчку. «Ціхаця вы, будзе вам, ніхай от лепей дзядзька нам казку скажа.» Іные мусілі сьціхнуць.

«Якуюж вам казку сказаць?» Задумаўся, гледзючы у зямлю, як бы хочучы зьняць ачараваньне са схаванай у ёй праўды. Пасьля адразу — неяк падняў галаву і зірнуўшы на нас, гэтак пачаў.


Сядзеў пан Бог у нябескым палацы на высокім столку, а ўвакол яго — сьвятые анёлы, шмат іх, шмат, ні з якай галавой ні палічыў бы. Заместа столі — вясёлка над імі, замест падлогі — белы воблачак. Сьветлай радасьцяй здаецца прасякнула паветра, кожын рух яе слухаўся, і твары анёлаў был ёю абліты. Толькі ж у сэрцах іхніх быў ніспакой і нават ніпрыязьнь і спрачаліся анёлы ўвесь час між сабою, хто з іх глаўнейшы, хто лепей Бога, гаспадара іхняга знае, хто лепш умее яму служыць і да каго Бог ласкавейшы. Слухаў, слухаў Бог іхней спрэчкі, збрыдала яму, дык і кажэ ім: «Ужо як маіце сварыцца з за таго як мяне славіць ды служыць мне, ды лепей ні слаўце і ні служыце і ніхай гэтай гутаркі вашай нічую». Анёлы крыху сьціхлі, а пасьля ізноў ушчалі. Чакайцеж сказаў Бог угнявіўшыся, гэтак от, як сядзіцё гэтта ды нічога ні робіце, дык у вас вум за розум заходзіць; скіну от я вас лепей на зямлю: тамака у шчырай працы эабудзіціся пра сваё гэта разумаваньне, а ад птушак лесавых, ат кузюлек усякіх, ат людзей, што у поце чала свайго працуюць навучыцеся вы як хваліць мяне, як мне служыць». І сказаўшы гэта, узяў тых анёлаў, што бліжэй да яго былі, ды найбольш і сьпіраліся між сабою, узяў іх ды скінуў зь неба ўніз.