Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І бачуць вочы сінее неба, што выглядае спаміж вяршынаў пушчы: белые хмаркі — плывуць як крыгі на возеры. Ветрык нячуткі калышэ вяршыны елакъ, і тые матаюцца так неяк спакойна разважна: ні пержыня ім гэтые жарты. А у нізе прамяні сонейка прабіўшыся на паляну пацалункам пякучым абудзілі спаўшые расьлінкі: тыеж нірасчухаўшыся йшчэ на добра пазаміралі у нейкім шчасна — радасным пачувальню сілы і жыцьця.

А вуха чуе бісканэчнасьць голасаў. Саўсім блізка у асацэ перамешанай курасьлепам странога каваль — як ні ўварвецца, рад што голас гучны мае; а у цені ды вільгаці старое елкі зьвіняць тонінькімі званочкамі камары; штож — іхняя пара!

Часам і у хаце пачуешь гэтую музыку мешаючыхся голасаў. Пачнуць сёстры, альбо залоўкі спрэчацца — поўная хата гоману. А наполку каля печы усходзяцца гуляючые дзеці — от ні раўнуючы як камары тые у летку. Толькіж нішто ні зглушыць гаспадароваго голасу. Спакойна сядзіць ён у куце і размаўляе с суседам, але ўся хата чуе іхнюю гутарку. Гэтак жэ сама з усіх зыкоў лясавога жыцьця вызначаіцца размова самога лесу; ён заўсёды рэзонуе: гэтак ня трэбала рабіць, а трэбала спытацца старэйшых — і пайшоў і пайшоў! А пад елкай так сама чуваць галасы. Гэта крышку атдыхнуўшы пачалі спірацца аб нечым нашые хлопцы. Хтож там такі? А гэта Зьмітрок Касагоў зь Якубам аб нешта завяліся.

С тае пары, як Зьмітрок вярнуўся с салдатаў, ды пачаў разам з намі хадзіць у нашкі лес церобіць ліпейкі, блізка што дня падыймалася у нас якое небудзь сьпіпраньне на «палітычные» тэмы. Гаварылі, аб тым, хто важней, кажаноўскі поп, ці земскі, сколькі салдату палагаецца яды уселякай на дзень, дзе лепей рабочаму чалавеку жывецца — у нас, ці у Адэссі. На гэты раз спрэчка пашла аб адзежы. Зьмітрок усё нам даводзіў, што у сьвітках хадзіць паканчаўшым школку хлопцам — ні выпадая. Ну ніхай сабе, кажа, мужыкі, ніабразованные гэтак прыбіраюцца, а выж, кажа, навукі пасканчалі». Іншые яму справедліве казалі, што — як каму да смаку, калі кажуць, ты ужо такі пан. дык хадзі сабе у гэным чорным рызьзі». Ну і йшла адным словам спрэчка — як ручаінка плыла, пакуль ні адазваўся стары Ясь.

Пазнаёміліся мы з Ясем старым саўсім нідаўна, тыдні са тры мож якіх. Ну, ён штож, ведама, чалавек як чалавек, нічым асаблівым ні вызначаіцца. У наш лес, казаў, прыйшоў ад некуль здалёк, аж зза Навагрудка, ці што і больш аб сабе ён нічога ні расказваў. Толькі ж з усяго было відаць, што ён ужо за свой век шмат чаго нагледзіўся. Ён ні выглядае на надта старога чалавека: Як надзене шапку — больш за поўсоткі ямуб ніякім парадкам ні назначыў. Але галава ўся ўжо як сьнегам абсыпаная і твар у глыбокіх барознах.

Дзіўна было, чаму ён адразу далучыўся да нашай грамадкі — ні воднага між нас шчырэйшага больш ні было. Мог жа б ён пайсьці з другою грамадкай — разам с старымі, — яго нават і хацеў туды каморнік уставіць, дык