Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ФАНТАЗІЯ НЯ Ў АЗІІ, А НА БЕЛАРУСІ

Сыгналы,
гудкі
і электра-бляск
наўзавады мчацца ў цэмэнта-бэтон.
Сталёва-аўтобусны лязг
нашых дзён камэртон.
Самалёты
матораць паветра;
кожны быць хоча пілётам,
узьняцца за хмары,
як птах:
Тра-та-та!
Тра-та-тах!
Мы канцавосьсі зямлі перавернем, —
хоць учора
у горы
ніхто і ня марыў.