Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А цымбалы калі на ўрачыстай бяседзе
ды лявоніху тупалі ў прысядкі, —
то тагды не магла ты спакойна уседзяць,
а чупрыніла радасьці высадкі,
Ой ды так, ты мая дарагая!
Ты напевам сваім Беларусь весяліла,
і хоць восень жаўцела ў гаі,
але-ж ты падваялася сілай,
І зараз ня плачаш ля весьніц —
у сэрцы тваім схамянуўся разгул.
Ну то як-жа сягоньня завешся,
посьле раніцы сонечных бур?

|}