Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРЫВІТАНЬНЕ ТАБЕ…

Прывітаньне табе, беларуская песьня,
ды ад постаці сьпелага жыта душы!
Твае шчокі румяняцца сонцам у сьнежні,
а мэлёдый калосься
дояць віно у каўшы.
Табе, ой умыцца журбою ня раз давялося!
Бо хіба ня помнім, як вечар
шчацініўся бурым мядзьведзем,
а ты разьлівалася жалем па ўзрэччы…
Ну хто гэтулькі смутку мог зьведаць?
Падружыўся з працай сялянскай,
ты блукала ў палёх сінявокіх,
і хоць вецер нядоляю царскаю ляскаў, —
ты ўсё-ж гнала вясновыя сокі.
А за гэта цябе абазвалі паны
ну ды песьняй мужычай.
У грудзёх хоць і смутак званіў,
але-ж ты каласіла паўстаньне у жыце.
Бо ня раз у дажынкі
твой матыў у паход сабіраўся.
Ён ключамі расы каля постаці дзынкаў,
і гукаў: ой ты, вечар, туманам ня лайся!