Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ня раз, ой ня раз так бывала —
я пра гэта яшчэ не забыўся.
Я сягоньня на нашым літсплаве
ды за песьню-мужычку пабіўся.

Вось за тым я й пра вёску трыбуню, —
хай ня кажуць, што гэта дарэмна.
хай-жа знаюць, што сэрца рабунак
яшчэ крэсіцца вогневым крэмнем.

|}