Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Я ў песьні пра вёску трыбуню, —
хоць скажа мо‘ хто, што дарэмна?
Але-ж не! Майго сэрца рабунак
яшчэ крэсіцца вогневым крэмнем.

Я прышоў ў гэты сьвет яснавокі
апаясаны путам пянчаным;
я прышоў і заўважыў навокал,
як людзі махаюць мячамі.

Ну дык як-жа мне быць чупірадлу?
Я падумаў тагды мімавольна, —
і вельмі, ах вельмі я рад быў,
калі вёска ўзбуяніла кольлем.

Гэта выбух адвагі мужычай
замазоль на далоні каравай.
Гэта наш беларускі ўжо звычай
разгуляцца хмялёва і брава.