Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўстрапяну я сябе маладога
ды так, што ніколі яшчэ ня было —
і з зарою лагчынаю-логам
пайду, дзе сьпявае быльлё.

Я пайду у сялянскія гумны,
там калісьці радзіўся поэт.
Ой-ты, хмель, галавы маёй буйнай
заплятайся ў пахмельле поэм!

|}