Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ОЙ ТЫ, ХМЕЛЮ!..

Ой-ты, хмелю, мой буйны
заплятайся ў пахмельле поэм!
Я з табою сягоньня узбуйню,
што ня сьніў яшчэ ўчора поэт.

Я з табою сягоньня ня зганю
Беларусі натруджаны крок.
Я з табою дам вобразаў гаму, —
перальлецца ў іх зорамі зрок.

О, я веру, што радасьць паўдня
за кустом маіх песень ўсьміхнецца,
бо я першы, што сьмела падняў
золота раніцы з сьмецьця.

О, я веру, што рытмам зялёным
росасрыбны ўсказычу усход, —
ў ім заблудзіцца радасьці шолам
і сонца юнацкі паход.