Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Не ўдалося у гэта мне лета
мэндляў песень аўсяных нажаць.
Не ўдалося, каб ліпень, зарою адзеты,
ўскудлачыў душы сенажаць.

А й хацелася-ж ў шыр белазорую
паваляцца ў кудлатай лазе.
Мо‘ хто скажа, што гэта і сорамна, —
але што-ж мне рабіць блазнаце?!

Ужо гэтакі поўдзень буяе
у сэрцы маім маладым;
у ім песьні базыраць буяна
і на новыя хочуць цымбаліць лады.

Я уцехай быў рэдка ахмелены
у закураных вуліцах Менску.
Вось за гэтым і цягне на аселіцу,
дзе я бегаў у лапцях маленькім.