Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой вы, нівы, з вусатым калосьсем,
сваю радасьць я ў вас утапіў!
Ўспамінаю, як езьдзіў ў калёсах,
і зарою аўсяніўся песень наліў.

Ўспамінаю, як сівенькім дзедам
умываўся туман у рацэ.
Вось за гэтым і ліпень, зарою адзеты,
ў маім сэрцы сягоньня расьце.

|}