Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дык слухай, вёска, не скажу ніколі,
што я твой ліст, вясной апаўшы,
што сэрца маё восень кволіць,
што для цябе я ўжо прапаўшы.

О, не! Я сын тваіх аколіц,
тваіх кашуль, хоць і радняных,
і сэрца радасьцю сваволіць,
як толькі ўспомню пра парканы.

|}