Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сплыло у цемень дзён мінулых
і з туль ня вынырне на хвалі;
але на што нам песьні муляць,
калі ў іх толькі поўдзень хвалім?

Жыцьцё-ж бывае часта рубам, —
ну дык аб чым-жа пець сягоньня нам?
Ці-ж толькі аб фабрычных трубах,
што дымяцца між жалезных брам?

О, не! Па вёсках вунь лахудрых
аўсы камуне б‘юць паклоны.
Дык, песьня, раскудлач-жа кудры
ў вясковым аблавухім клёне!

Няхай паслухае лапцюжнік
напеў прасьцяцка-сакаліны.
Няма ў ім болей слоў: ланцужнік,
жыцьцё — расьцьвіўшы куст каліны.

Няхай памые вечар бровы
у вадаспадзе яго лір-частушак.
Я к вас іду, лясы, дубровы,
у зычным звоне песень-птушак!