Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗     ∗

Я сын дубровы круглалістай,
я сын сялянскіх ураджаяў.
О, як да сэрца гэта блізка! —
яно хмель-песьню абуджае.

Скажы, „рахманая“ о вёска,
чаму люблю твой твар я загарэлы?
Чаму напеў я свой расплёскаў.
па сонца-жытняй экварэлі?

Чаму вясна зялёным малачаем
у песьні любіць усьміхнуцца?
Няхай, няхай рабочы прабачае,
што я поэт сялян, — „бяспуцьця“.

Даруй і ты мне, златазубы горад,
што я пясьняр табе ня родны,
Ой не запражэцца больш у песьню гора, —
яно сплыло ў раздум‘і бродам.