Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТУТ і ТАМ

Задуменьне душу абнімае
і думкі жыцьця глыбіню
вымяраюць.
Ня ведаю, мо‘ я у п‘яне?
Але старое усё вымірае, —
тлень яго поўдзень глынуў.

З залатымі пагонамі вечар
не мазоліць палёў гаратлівых.
Эх, даволі, даволі
і табе, мешчанін, супярэчыць!..
Ужо сонца праменіць чырвоным налівам,
і згасіць ніхто не дазволіць.

Ужо вунь за дуброваю вёска
карагодзіць зарніцамі сэрцы,
Не заюрыць у ёй панскі больш лёскат, —
яна дулю пад нос саменькі зьверціць.