Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык паклон-жа жыцьцю
маладому
за кужэльным сталом беларуса!
Гэй, на нівах жытцо,
налівайся ліпнёвым удоем!
Селянін ураджаю ня струсіць.

Ой, сьмялей-жа ты, поўдзень,
сядзь на покуце ў хаце сялянскай!
І паведай яе вызваленцам,
што ў дарогу на захад ты пойдзеш
асьвятляць хаты курныя бляскам,
і працоўным каб там перад панам ня кленчыць.

Ну дый хіба-ж ня цяжка нам тут?
што, вось, там у напудранай Польшчы
беларуса ў хамут
ушчамілі
і пастронкі сьціскаюць прабошчы.
Гэй, базыр, Беларусь, ой-да ў пушчы мілай!

Гэй, буянь-жа, наш брат, у кустох Белавежы!
Ты паўстаньнем бунтоўным агрэты.
Зашумі, ой ліствою ды сьвежай
яму, пушча, сяголетнім летам!