Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

УСЬМІХАЕЦЦА РАНІЦА

Ўсьміхаецца раніца
сонцам чырвоным.
Ніва колосьсем маніцца
засьпяваці.
— Мы волю сваю абаронім! —
Чутна ў пакрыўджанай хаце.

Сокатам гулкім
калёсы зарзалі па краі.
Сонца у кожным завулку
бліскучыя блутае лейцы.
Весела йграе
пастух на ліпнёвай жалейцы.

Рунее поле
ў зараве песьні ратая.
Пушча за гмахам-гарою,
быццам раць тая,
рвецца да бою.

Дню новаму ў рот
песьняю рынем.
Ківае над рэчкай чарот
залёнай чупрынай.