Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАНІЦА

У сутоньні п‘яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасьвіць дзень.

Плаксівую смугу
памялом
зьмяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.

З сявенькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.

Падшывалец-вецер
лапоча песьняй у лісьцьве:
разьбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!