Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Учора пыл курэў ад гміны,
Ўлягаўся свіст жандарскіх пят.
Гула туга на дамавінах,
Глыбела логіка гармат.

Як звер падстрэлены, ятрэла
Шляхецкай навалачы злосць.
За песняй — „у бой мы пойдзем смела“ —
Расла другая маладосць.

Дні набывалі новы профіль,
Выкоўвалі, каб светла днець —
Пачатак маладой эпохі,
Старой разваліне — канец.