Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Учора вецер мёр на грудзе,
Ў блакіце хмары не плылі.
Кіямі баранілі людзі
Мяжу натрапленай зямлі.

У зайздрасці шалёнай скрэблі
Каструбаватых рук луску,
І пад настрой ламалі рэбры
За жменю гною і пяску.

Ў раллю нечалавечым крыкам
Кідалі боль патрэб сваіх
І сточвалі шнуры — з разлікам
На душы мёртвых і жывых.

|}