Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА XV-я
Уваходзяць музыкі (скрыпка, цымбалы)

Дзяк. І так братие, пусть голас наш аки львиный рёв наполнит звуком горницу сию.
(Запявае)Як па рэчцы, па рацэ
Човен новенькі плыве.

Усе.Човен новы, новенькі
Струганы, кляновенькі.

Дзяк.А ў тым чоўне чаўначку
Праз Бярозачку раку

Усе.Едуць дзеўкі ноч гуляць,
Ноч Купальскую спраўляць.

Дзяк.Там дзе цёмны бор шуміць
Грамада хлапцоў сядзіць.

Усе.Ждуць дзяўчат ў паўночны час
Засьвяціўся зорак пас.

Дзяк.У небе месячык блішчыць,
Агніво, як зьмей, гарыць.

Усе.Зычны сьмех, як звон чуваць
Дзеўкі едуць ужо гуляць.

Дзяк.Вось па рэчцы па рацэ
Човен за чаўном плыве.

Усе.Шмат іх ціхенька паўзуць,
Шчабятух дзяўчат вязуць.

Дзяк.Дым нясецца, вецер дзьме,
Раса лосьніцца па траве.

Усе.Мглой пацягнута рака
Сьпіць ў лузе асака.