Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяк. Скрыпкі граюць, дудар дзьме
Міла моладзі ў цьме.

Усе.У небе месячык блішчыць,
Агніво, як зьмей, гарыць.

Дзяк (у часе сьпеваў дырэгаваў бутафорскай вялікай каўбасой, якая ляжала на стале ля яго).

Біч. Музыкі! Я зьмёрз, прадпісываю раскалыхаць маю адубеўшую душу.

Усе. Польку нам, польку.

Музыкі (зайгралі польку, усе, апроч дзяка, пайшлі танцаваць).

Дзяк (пачакаўшы). Музыкі, пачакайце, пачакайце (як музыкі сьціхлі).
Един бог без греха, во гресе и меня мамаша родила (закасаў полы, падхапіў пісараву жонку і пайшоў танцаваць).

Усе (як скончылі польку). Лявоніху, лявоніху (танцуюць лявоніху, дзяк ідзе першай парай, танцуюць усе апроч вурадніка Лупадзёра, які заснуў над сталом).

Вураднік Абібок пасьля танцаў нагнуў бутэльку і п‘е, убачыў гэта Набінос.

Набінос (да Абібока). Гэй ты, не па чарзе п‘еш.

Абібок. Брэшаш, гаспадзін старшы, п‘ём па чарзе.

Набінос (грозна). Ні слова, а то лыч на бок зьвярну.