Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наша воласьць — гэта бочка, а мы — жалезныя абручы; падумайце і скажыце: што варты клёпкі без абручоў?

Дзяк. І што варты людзі бяз клёпак?

Сядзелец (абняў і пасадзіў Набіноса).

ЗЬЯВА XIV-я
Уваходзяць Панас і Мар‘я абодвы п‘яныя
Песьня іх чулася раней за дзьвярыма

Панас і Мар‘я (пяючы песьню). Ча-му-ж нам ня пець)…

Панас. Панас Лявонавіч Чашчавік, праўда, цёмны чалавек, але патрапіў выпіць чарку за свае грошы ў шынку.
Панас, як самі бачыце, за адну залатовачку п‘яны як грыб, а яны і за 30 рублёў п‘яныя ня будуць. Тупайце, паночку, тупайце, і ведайце сабе ў Панаса знаёмасьць шырокая, Панаса ведаюць у сяле і за сялом, кум Халімон, кума Міхаліна, сват Марымон, свацьця Агрыпіна, коні, сабакі, гусі, вужакі.

Пісар. Ну годзе Панас, стой пры сьцяне.

Панас. А за стол не сяду, не падходзячае таварыства для нас, праўда Марыля Марыляўна?

Пісар. Госьці, радуецца душа, гледзячы на гэты пекны вянок нашага поля, нашай воласьці; я, як той садоўнік, і воч ня спушчаю з вас.