Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і тут скажу: увага! і мяне павінны паслухаць. Рыгор Валер‘янавіч! гэта кажа сверхсрочны фэльдфэбель Лупадзёр, каторы так служыў, што ні разу не стаяў пад ранцам і ня мыў падлогі ў тых неприличных местах. Ведай сабе, што я Лупадзёр, калі п‘ю, то п‘ю, а калі пачну рваць, то рву…

Біч. Што, цябе рваць?.. вылазь пад паветку.

Лупадзёр. Мне і тут добра.

Абібок (пасадзіў Лупадзёра, а сам устаў). Хто ня ведае мяне, той будзе пытацца, што за чалавек стражнік Абібок. Стражнік Абібок вядомы цэламу сьвету. Я маю за стральбу гадзіньнік, я маю падарунак ад самога цара, калі хрыстосаваўся з ім на вялікдзень.

Лупадзёр. А куды яго велічаства пацалаваў цябе?

Абібок. У шчаку.

Лупадзёр. Дай і я пацалую (цалуе).

Набінос. Старшы вураднік Набінос трымае рэч. Старшынство — ня муха, а чын не камар. Старшынство даецца не за тое, што умееш выпіць, ці закусіць. Старшынство даецца за веру, за любовь к ацечаству, за скараненьне забастоўшчыкаў, за спакой у воласьці і ваколіцах яе.