Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Біч. Агонь добрая рэч, а што яшчэ бачыў?

Дзяк. Прывабіў мяне моі мілыя братья, усіх я вас пакахаў своім целом.

Біч. Агнём і целом?.. разумею.

Дзяк. Усёй душой, разумением и крепостию.

Біч. Ну, чаго-ж яшчэ, знача некага пакахаў так, што аж у крэпасьць трапіў. Прадпісываю сесьці! (стукнуў па стале).

Дзяк (сеў). Я сеў, але седзячы, шлю благодарность сядзельцу и яго жонцы за подбрехиванье.

Жонка сядзельца. Гэта што, хто па вашаму я?

Дзяк. Первоапрельская тешча.

Біч. Чула?

Жонка сядзельца. А ты патрупехлы чашчавік, не баюся такога пана.

Біч. Предпісываю замоўкнуць.

Жонка сядзельца. Не баюся. Гонару набраўся навесіўшы мэдаля.

Жонка пісара. Кумка, пакінь злаваць.

Лупадзёр (устаў). Я распачынаю сваю рэч, каб ні здавалася, што ў галаве маёй апілкі ляжаць. Ня толькі на кірмашы мяне слухаюць калі я закамандую: асадзі назад!