Старонка:Піотуховіч Купала.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з захапленьнем рысуе шырокі размах пролетарскай рэволюцыі, якая ўскалыхнула ўсё сабой: "на'т беларускія межы ўсталі з залежы".

Рэволюцыя прынесла сабой сапраўдную свабоду:

Ня сьвісьціць ужо нагайка,
Ня гудзіць бізун.
Селі макам усе тыя,
Што нас, вольны люд,
Не шкадуючы памыяў
Аблівалі тут.
Барын веку дажывае,
Выгнаны Масквой,
Пан Варшаву прапівае,
Гонар панскі свой.
А мы самі, сабе самі
Ўжо гаспадары,
Малатамі і сярпамі
Звонім да зары.

Здабыткі рэволюцыі тым балей яскравы, што там, на Захадзе пануе зьдзек і ўціск:

Яшчэ дзесь здрадна ласка панская
На беларускім едзе карку
І круціць з подласьцю паганскаю
На свой лад нашу гаспадарку.

Ацэньваючы агульныя вынікі Кастрычнікавай рэволюцыі, Янка Купала ўзвышаецца да гістарычнага погляду, добра разумеючы, што гэта рэволюцыя ўяўляе сабой новы этап у сусьветнай гісторыі:

Пакінем спадчыну мы для патомкаў,
Інакшую ад тэй,
Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваей.

З інакшай думкай пойдзе ў сьвет і людзі
Патомак гэны наш:
Згібацца ўжо ня будзе і ня будзе
Піць з недапітых чаш.

Дасталі сьцежкі, ад якіх прапасьці
Маглі мы ў бяспуцьці,
А кінем бітыя шляхі да шчасьця,
Абы умець ісьці.

Часам поэта адгукаецца ў сваіх вершах на злобы дня. Нарада ў Гэнуі, выйсьце 1000-га нумару "Савецкай Беларусі", юбілей беларускага песьняра Цішкі Гартнага, сьмерць Сьцяпана Булата,—усё гэта знаходзіць сабе водгук у лірыцы "Безназоўнае". Лепшым зьяўляецца верш на сьмерць