Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А даждаўшы на каляды,
Мужыкі мякінцы рады.
Дык крычыце-ж, біце ў звоны:
Дурны мужык, як варона.
Глядзі, касьцёл аж да неба,
Воласьць бляхамі пакрыта...
Срэбрам скрые, калі трэба,
Бо за гэта яго біта;
А сам жыве ў мокрай яме,
Дзьверы заткнуў анучамі.
Дык крычыце־ж, біце ў звоны:
Дурны мужык, як варона.

[1]

Мягкім і пяшчотным гумарам, поўным засмучэньня і ціхай развагі, павевае ад вершаў Багушэвіча, якія малююць побыт селяніна. Наадварот, ў вершах, рысуючых працілеглы соцыяльны стан, адчуваецца жоўчнасьць, заўважваецца сатарычныя малюнкі, поўныя злосьці і абурэньня.

Агідлы й брыдкі самы надворны выгляд пана, як малюе яго поэта:

Рукі ў яго як падушкі,

Як кісель жывот дрыжыць.[2]

Агідлае па надворнасьці панства ня лепш і з боку ўнутранога: яно зьвязана з моральнай распустай, ашуканствам і паразітарным жыцьцём (״Ахвяра״ ״Быў ў чыстцы“). Пан нават ў сваіх гуманных імкненьнях аказваецца прыгнетальнікам селяніна. У вершы ״Скаціная апека״ пан выступае ў якасьці абаронцы жывёлы, але гэтая гуманнасьць дорага каштавала селяніну: ён быў пабіты, абабраны, кабыла яго здохла. Сумна разважае наш небарака:

Вот дык дажыўся. Узналі־б іх злыдні,
Што і над кабылай такая апека,
Што з голаду здохла, прастаяўшы тры дні,
Але біць ня можна. Мяне־ж чалавека,
Зьбілі, як хацелі, і дабро мне гіне,
I німа апекі нада мной ніякай.

[3]

Нават у час апошняга разьвітаньня з жыцьцём пан выяўляе сваю прагавітасьць, і яго сьмерць зусім не падобна да сьмерці селяніна. З эпічным супакоем і прастатой памірае гаротны працаўнік: Ён дык лёгка умёр, Клікаў сьмерць, бо хлеба ня стала: Уміраў, як заснуў, ані пікнуў.[4] Наадварот, цяжка разьвітацца з жыцьцём пану:

Умарылася сьмерць, пан раве,
Уміраць ані мысьле сабе;
Аж кашулю парваў, коўдру рве,
і ўсё грошы пад бруха грабе

.[5]

Гэтак Багушэвіч яскравым прожэктарам сваей сатыры імкнецца асьвятліцць адмоўныя бакі панства. Але галоўным гэроем яго твораў ўсёж-ж такі застаецца ня пан, а селянін і вёска з яе беднасьцю і цемрай. Багушэвіч—засмуэчньнік народнага гора; гэтаму гору пасьвечаны лепшыя яго песьні; панства большаю часткаю рысуецца беларускім поэтаю не само па сабе, а ў яго адносінах да селяніна.

  1. Ibid , стар. 12 i 13.
  2. Ibid., стар. 22.
  3. Ibid., стар. 75.
  4. Ibid, стар. 80.
  5. Ibid