Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэта напружаная ўвага да сялянства цесна зьвязвае нашага поэту з эпохай 60 і 70 гадоў. Селяніна ў зазначаны пэрыод высоўваюць на сцэну об‘ектыўныя ўмовы жыцьця. Сялянскія паўстаньні, з года ў год павялічваўшыяся перад рэформай 19 лютага, ня спыніліся, як вядома, і пасьля гэтай рэформы. Народнае бушаваньне, як сьведчыць Пакроўскі, было цяпер па сваіх разьмерах нават больш сурьёзным, чым абурэньні дзён Крымскай кампаніі;[1] толькі у працягу двох гадоў (1861-1863) было 1100 ўзбурэньняў.[2] Селянін, гэткім чынам, сам заяўляе а сваіх правох на жыцьцё. У тон дзейснасьці і літаратура выяўляе в агромністую цікавасьць да ״мужыка“. Беларускі поэта падзяляе гэтую цікавасьць: ён ў сваей творчасьці селяніну адводзіць пераважнае мейсца.

Але ня толькі гэтая ўвага да сялянскіх мас цесна зьвязвае беларускага поэту з эпохай 60 і 70 гадоў: яшчэ больш органічная сувязь выяўляецца ў дадзенных адносінах з таго, як Багушэвіч ставіць і разьвязвае соцыяльнае пытаньне.

Для ідэолёгаў эпохі 60 гадоў характэрным зьяўляецца асаблівая ўвага да эканомікі. Гэрцэн, напр., эканамічную праблему кладзе ў грунт свайго соцыяльнага сьветапагляда. У адносінах да політычных пытаньняў ён выяўляе вялікі скептыцызм і індэфэрэнтызм. Яго не захоплівае нават лёзунг політычнай свабоды, парлямэнтарызма. Па яго поглядах супраўдная свабода не мажліва без соцыяльнай і эканамічнай роўнасьці. За палітычнай свабодай Гэрцэн прызнае толькі гістарычнае значэньне. ״Палітычная свабода, піша ён, пры сваім нараджэньні дала сьвету гэрояў-волатаў, а потым вялікая аснаўная думка рэволюцыі хутка перагнула ў поліцыю, інквызыцыю, тэрор, прышла ў тупік. Зьмяніліся толькі дзяржаўныя формы, а формы жыцьця засталіся прэжнія... Усё няшчасьце мінулых зваротаў становіць ўласьне апушчэньне эконономічнай стараны, которая тады яшчэ ня была настолькі сьпела, каб заняць сваё мейсца. Тут адна з прычын, чаму вялікія словы і ідэі засталіся словамі і ідэямі і—што горш таго, надакучылі“.[3] Гэтак сама і Чэрнышэўскі пераважнае значэньне прыдаваў эканоміцы. Пытаньні палітычнага ладу ён адсоўваў на самы задні плян і нават знаходзіў, што Сібір куды вышэй Ангельшчыны.[4] Буржуазны лібералізм падвяргаецца ў Чэрнышэўскага, як і ў Гэрцэна, суровай крытыцы: ״Лібэралізм разумее свабоду вельмі вузкім, чыста формальным чынам. Яна для яго заключаецца ў адцягненым праве, у дазволе на паперы, ў адсутнасьці юрыдычнай забароны. Ён ня хоча зразумець, што юрыдычны дазвол мае цану толькі тады, калі ў чалавека ёсьць матар‘яльныя сродкі карыстацца з гэтага дазвола. Шасьцідзесятнік Міхайлаў у сваёй адозве да ״Маладога пакаленьня“, праводзідь думку, што трэба абаперціся не на тых, хто палітычна не здаволены, але, па сутнасьці сыты і знаходзяцца ў дабрабыце, а на тых, хто эканамічна прыгнечаны.[5]

Багушэвіч, загартаваны ў атмосфэры 60־х гадоў. гэтак сама у аснову сваёй ідэолёгіі кладзе эканамічную проблему.

Без эканамічнага вызваленьня, і па яго поглядах, ня можа быць супраўднага шчасьця народа. Адсюль вынікаюць скэптычна-іронічныя адносіны баларускага поэты да буржуазна—лібэральных рэформаў Аляксандра II. У сваім творы ״У судзе“ Багушэвіч высьмейвае новы парэформены суд з удзелам прысяжных і спрэчкамі старон. Бяздушны формалізм суда і адміністрацыі, далёкасьць іх ад народных патрэбаў

  1. Русская история с древнейших времен. 1920 г., т. ІІ, стар. 139.
  2. Пичета В. И. История крестьянских волнений в России. Минск. 1923 года, стар. 112.
  3. Левин op. cit, стр. 71.
  4. Плеханов Н. Г. Чернышевский. СПБ, 1910 г., стар. 319.
  5. Покровский М. Н. op. cit., стр. 158.