Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

добра разумеючы, што ў умовах эксплёатацыі, соцыяльнага ўціску ўсякае нацыянальнае адраджэньне—гэта фікцыя.

Адсюль у творчасьці Багушэвіча мотывы нацыянальныя цесна злучаюцца з матывамі соцыяльнымі. Падобнае злучэньне мы бачым ужо ў вершы ״Калыханка״; тут панства разглядаецца ня толькі ў асьпэкце нацыянальным, як рэнэгацтва, але й ў асьпэкце соцыяльным, як зьява, грунтуючаяся на эксплёатацыі. Адналькова разглядаецца панства і ў вершы ״Ахвяра“:

Маліся-ж, бабулька, да бога
Каб я панам ніколі ня быў:
Ня жадаў бы чужога,
Сваё дзела, як трэба, рабіў...
Каб за край быў ўмерці гатоў,
Каб ня прагнуў айчызны чужых,
Каб я бога свайго не акпіў,
Каб ня зрадзіў за грошы свой люд,
Каб свайго я добра не прапіў,
І ні за што ня меў чужы труд.

[1]

Апроч твораў, у якіх злучаюцца мотывы нацыянальныя і соцыяльныя, у Багушэвіча ёсьць шмат твораў, прасякнутых выключна соцыяльным пафасам.

У вершах з соцыяльным зьместам, Багушэвіч малюе два станы: паноў, эксплёататараў і прыгнетальнікаў, і сялян, пакутаючых у ўмовах прыгнечаньня.—У адным стане—багацьце, задаваленьне, у другім —беднасьць і цемра.

Аддзін ходзе у саеце,
Ў золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай—велькі труд;
Увесь, як рэшата, сьвіціцца,
Адны латы, адзін бруд.
Адзін мае хатаў многа,
А вялікіх—касьцёл моў;
Увясьці־б туды хоць бога,
І той бы з іх не пайшоў,
У другога ў сьцяне дзюры,
Вецер ходзе, дым і сьнег;
Тут карова, сьвіньні, куры...
Тут пакута, тут і грэх...
Гэты хлеба і ня знае,
Толькі мяса ды пірог.
І, сабакам выкідае
Ўсё тое, што ня змог.
А той хлеб жуе з мякінай,
Хлебча квас ды лебяду,
Разам жывець і есьць з сьвінкай,
З канём разам п'ець ваду.

[2]

Часам у гумарыстычным асьвятленьні малюе пясьняр гаротную долю селяніна, але гэта горкі сьмех скрозь сьлёзы—чыста гогалеўскі, душу шчэмячы сьмех:

Ці-ж ня дурань мужык гэта:
Гарэ, сее ўсё лета,
А як прыдуцца дажынкі,
Няма збожжа ні асьмінкі,

  1. Дудка беларуская, 73 стар.
  2. Дудка беларуская, 73 стар.