Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ідэолёгія Багушэвіча па нацыянальнаму пытаньню становіць сабой паважны момант ў разьвіцьці беларускай грамадзянскай думкі. Гэта ідэолёгія акрэсьлівае сабой галоўныя мотывы творчасьці новага беларускага пісьменства. Наступныя беларускія песьняры будуць пашыраць і паглыбляць тэмы, дадзеныя ўжо ў творчасьці Багушэвіча.

Вынікае пытаньне, дзе־ж крыніцы думак гэтага піонэра беларускага нацыянальнага руху, як сьпелі і пад якімі ўплывамі разьвіваліся ідэалы нашага поэты.

Грунтоўная падстава ідэолёгіі Багушэвіча гэта, бязумоўна, соцыяльныя варункі яго эпохі. 2 ־ая палова мінулага стагодзьдзя, на якую прыпадае чыннасьць Багушэвіча, гэта пара ліквідацыі прыгоннай гаспадаркі і разьвіцьця ў нас прамысловага капіталізма. З гэтым эканамічным факторам зьвязаны нацыянальны рух на Беларусі, як і наогул усякі нацыянальны pyx. ״Ва ўсім сьвеці, кажа Ленін, эпоха канчальнай перамогі капіталізма над фэодалізмам была зьвязана з нацыянальнымі рухамі. Эканамічную аснову гэтых рухаў становіць тое, што для поўнай перамогі таварнага вырабу неабходна заваёва ўнутранога рынку буржуазіяй, неабходна дзяржаўнае згуртаваньне тэрыторый з жыхарствам, якое гаворыць на аднэй мове, пры скасаваньні ўсялякіх перашкод разьвіцьцго гэтай мовы і замацаваньню яе ў літаратуры. Мова ёсьць найважнейшы сродак чалавечых зносін, еднасьць мовы і бесперашкоднае разьвіцьце яе ёсьць адна з найважнейшых умоў сапраўды свабоднага і шырокага, адпавядаючага сучаснаму капіталізму, гандалёвага зварота, свабоднага і шырокага групаваньня жыхарства па паасобных клясах,—нарэшці умова цеснай сувязі рынка з ўсякім і кожным гаспадаром і гаспадарчыкам, прадаўцом і купцом“.[1] Аналёгічную думку а залежнасьці нацыянальнага руху ад эканомікі выказвае і Сталін: ״нацыя, говора ён, зьяўляецца ня проста гістарычнай катэгорыяй, а гістарычнай катэгорыяй пэўнай эпохі, эпохі падымаючагася капіталізма. Процэс ліквідацыі фэодалізма і разьвіцьця капіталізма зьяўляецца ў той-жа час процэсам складваньня людзей ў нацыі“.[2]

Пад уплывам зазначаных соцыяльных умоў нацыянальнае пытаньне ў час Багушэвіча робіцца актуальным ня толькі на Беларусі: разьвіваецца нацыянальны рух у іншых старонках. На Украіне, напр., у гэты час разьвіваюць сваю чыннасьць: Куліш, Кастамараў, Шэўчэнка і інш. Яны, падобна Багушэвічу, бароняць правы роднай мовы, шырока ставяць проблему адраджэньня роднага народу. Нават сярод расійцаў, вялікадзяржаўнага тагочаснага пляменьня, зьяўляюцца людзі, якія падымаюць свой голас ў абарону прыгнечаных нацый. Гэрцэн, напр., бароніць правы палякоў, ён разьвязвае нацыянальнае пытаньне ў напрамку фэдэралізма. Па яго поглядах: "фэдэралізм адыная аснова, на якой славянства павінна аб'яднацца і на якой яно будзе моцным і незалежным״.[3] Гэрцэн выступае ў якасьці праконанага ворага тагочаснай расійскай цэнтралізацыі. Ён піша: ״Цэнтралізацыя, якая прыносіць у афяру самабытнасьць частак, якая імкнецца да поліцэйскага аднастайнага фронта і забівае ўсё індывідуальнае, характарнае-мясцовае— заўжды будзе хістацца паміж Міколай і Банапартам.[4] Яшчэ далей ў гэтых адносінах ідзе М. Бакунін; ён у нацыянальным пытаньні стаіць на пункту погляду поўнага сэпэратызма: ״Я думаю, піша Бакунін, што ўся Украіна й таксама і Беларусь, будуць самаістымі сябрамі агульнаславянскай сувязі. Я вымагаю толькі аднаго, каб кожнаму народу, кожнаму маламу і вялікаму племю былі дадзены магчымасьці і правы паступаць згодна ўласнай волі; жадае ён зьліцца з Расіяй ці з Поль-

  1. Н. Ленин (В. Ульянов). Собрание сочинений, т. XIX, стр. 98.
  2. Сталин. Сборник статей. Изд. 1921 г., стр. 3.
  3. Кирил Левин. А. И. Герцен. Личность-идеология стр. 79;
  4. ibid