Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ну, дык грай-жа, грай־жа,
Усё успамінай־жа...
Што дзень і што ночь!
Плач, як мае вочы,
Над народу доляй
І плач, што раз боляй.
Плач так да астатку,
Галасі, як матка,
Хаваючы дзеці,—
Дзень, другі і трэці
І грай сьлёзным тонам
Над народа сконам...
Кінь наўкола вокам,
Дык крывавым сокам—
Не сьлязой—заплачаш,
Як усё ўбачыш.

У гэтым уступным вершы мы маем каштоўны помнік творчай самасьвядомасьці поэты; Багушэвіч зазначае, што ён далёкі ад задач і мэт чыстага мастацтва; пэўна акрэсьлена ўстаноўка яго творчасьці на ідэёвасьць, на раскрыцьце грамадзянскіх тэм аб сконе роднага народу і аб яго долі—адсюль вынікае пераважнае панаваньне ў творчасьці беларускага песьняра мотываў нацыянальных і соцыяльных.

Нацыянальную проблему вызваленьня беларускага народу Францышак Багушэвіч асабліва шырока ставіць у сваей прозаічнай прадмове да ״Дудкі Беларускай“. У грунт нацыянальнай справы ён кладзе адраджэньне беларускай мовы. Гэта апошняя, па яго поглядах, галоўная адзнака нацыі. Народ, як цэльны і самастойны організм, жыве, пакуль існуе яго мова. ״Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займе, а потым і зусім памёрлі“[1]. Выходзячы з гэтага прынцыпу, Багушэвіч энэргічна бароніць правы беларускай мовы. У час поўнай русыфікацыі ён адважна зазначае: ״Мова наша ёсьць—такая-ж людзкая і панская, як і француская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая״[2]. Гэта думка, зрабіўшаяся труюзмам у наш час, для часу Багушэвіча была досыць орыгінальнай і сьмелай, калі прыняць пад увагу, што тады, як зазначае і сам поэта, беларуская мова зьніжана была на ступень толькі народнага дыялекту і лічылась ״мужыцкаю“ моваю. З добрароднай шчырасьцю беларускі пясьняр прызнаецца, што ён і сам калісь-та стаяў на гэтай позыцыі тагочасных інтэлігэнтаў: ״Я сам калісь думаў, зазначае ён, што мова наша—мужыцкая мова і толькі таго״[3]. Цяпер, пераконаны ў высокіх вартасьцях беларускай мовы і ў вагромністым значэньні яе для беларусаў, поэта дае завет: ״Не пакідайце־ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі. Пазнаюць людзі ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носіць, о то-ж гаворка, язык і ёсьць адзежа дуты“.[4] Выказаўшы гэткія погляды на беларускую мову, Багушэвіч прыводзіць яшчэ два довады аб неабходнасьці адраджэньня яе. Поэта ўказвае на бясспрэчны факт існаваньня ў мінулым беларускай мовы, як мовы літаратурнай: ״Чытаў я ці мала старых папераў па дзьвесьці, па трыста гадоў таму пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысьцюсенькай, як бы вот цяпер пісалась״[5]. І потым гэты гістарычны довад ён узмацняе яшчэ довадам этнографічным—указаньнем на існаваньне нацыянальнай культуры ў народаў меншых па колькасьці за беларусаў. З вялікім

  1. Ibid., стар 8;
  2. Ibid., стар. 7;
  3. Ibid , стар. 7;
  4. Ibid., стар 8;
  5. Ibid, стар. 7;