Перайсці да зместу

Старонка:Піотуховіч Багушэвіч.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ня цурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі.
Мазоль працавітых значок,
Не заразіць цябе ён ніколі,
То медаль за труды і за мукі,
Не хвароба якая з заразы.
Ня стыдайся падаць ты мне руку,
Бо на гэтай руцэ німа сказу.

У далейшым селянін скардзіцца на сваю няпісьменнасьць і гавора, што калі־б ён ״умеў кіраваць пяром,“ то апісаў־бы сваё гора і пакуты, і гэта апісаньне можа зрабіла־б свой уплыў на паніча:

Можа-б ты прачытаў той грызмол
І да працы набраў־бы ахвоты;
Шанаваў-бы мужыцкі мазоль,
Ня цураўся-б мужыцкай бядоты
І падаў־бы руку мне сьляпому
І давёу־бы мяне да дарогі.

[1]

Тут інтэлігэнцыі выразна надаецца роля правадыра, бяз якога народ асуджаны "блудзіць сярод лому і калючак“.

У вершы "Ня цурайся“ Багушэвіч, разначынец, але родам з шляхты, выразна гэтак сама выяўляе сваю псыхолёгію ״каючагася двараніна",—сузнаньне вялікага доўга перад народам і патрэбы заплаціць гэты доўг. Поэта яскрава праводзіць думку, што сваім матар'яльным дабрабытам і культурнай перавагай панства абавязана выключна народу, яго працы; ад асобы селяніна, зварачаячыся да паніча, поэта кажа:

Ня ўцякай ад маёй ты сярмягі,
Мне ня стыдна ў ёй ані чуць:
Вот твой храк я ня меў-бы адвагі,
Чортаў храк на сябе апрануць;
На кашулю глядзішь кривым вокам,
Што ў хаце мне бабы пашылі,
Прапацела яна маім сокам,
Цэлы тыдзень яе не памылі...
А твая־ж? Як той сьнег, як пацер:
А пацеў хто і ткаў і бяліў,
І хто мыў і хто праў... А цяпер
Ты той пот на сябе ўзваліў.
Ў кашулі тэй мне-б была стыдна,
Што ня сам на яе гараваў,
Хоць бялейша яна—не завідна,
Не вазьму, каб ты мне дараваў...
Ня дзівіся, панок, як жыву,
Мне ніхто не памог будаваць...
Хоць лянівым ў сьвеце слыву,
А магу сьвет карміць-гадаваць.
Ты־ж пазнаў, што ў ксёнжках стаіць,
А там разуму шмат ад вякоў
І ўсё можаш па ксёнжках рабіць:
А дзе־ж ксёнжка для нас, мужыкоў?

Узятая ў цэлым, ідэолёгія Багушэвіча, агорнутая романтыкай мінулага ў пастаноўцы нацыянальнага пытаньня і прасякутая верай у моц інтэлігэнцыі у разьвязваньні пытаньня соцыяльнага, зьяўляецца тыповай дробна буржуазнай ідэолёгіяй. І гэта зусім зразумела. "Рэволюцыйны рух 60 і 70 гадоў, правідлова кажа М. Н. Пакроўскі, ёсьць рух

  1. Дудка беларуская, стар. 81-82.